ВЫНІК ПЛЁНУ І СТАРАННАСЦІ

Кожную раніцу з першымі промнямі сонейка спяшаецца на малочна-таварную ферму “Покаць” КСУП “Звязда” аператар машыннага даення Любоў Точка. А там яе ўжо з нецярпеннем чакаюць 56 рагуль, і сярод іх самая любімая – Зіна. Пагладзіць жывёлу, пагаварыць з ёй, лёгенька пахлопаць па спінцы – такое дадатковае “меню” пяшчоты і ўвагі атрымоўвае ўвесь дойны статак перад тым, як спрытны аператар падключыць групу да малакапроваду. Адчуваючы любоў чалавека, каровы паводзяць сябе спакойна, і свежы сырадой тонкім струменьчыкам бяжыць па трубах малочнай сістэмы. За мінулы месяц гэтага года Любоў Фёдараўна надаіла ў сярэднім 460 кілаграмаў, а за 2011 год – 4 179 кг малака ад адной каровы. Упраўляцца з такім вялікім пагалоўем ёй дапамагае сын Мікалай. Але за сем гадоў работы на ферме жанчына звыклася з нялёгкай вясковай справай і надзейна ўпісалася ў шчыльны рэжым працоўнага дня.
Любоў Фёдараўна не адзіная перадавая работніца сельгаспрадпрыемства. Ёсць свае лідары і на іншых фермах. Cлоў падзякі заслугоўвае таксама аператар машыннага даення Бяляеўскай МТФ Алена Партная. Яе паказчык па надоях малака за верасень склаў 508 кг ад адной каровы. А ўсяго ў групе вопытнага жывёлавода 75 буронак. І кожнай з рагуль патрэбны належны догляд і добрае слова. Тады і аддача будзе важкая. А прыклад таму – вынік старанных жанчын з КСУП “Звязда”.
В

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика