КАЗКІ чароўнай ДЫХАННЕ

Шквал станоўчых эмоцый атрымалі вычні школ і выхаванцы дзіцячых садкоў у яркія і незабыўныя навагоднія хвіліны. У кожнай установе адукацыі праводзіліся святочныя ранішнікі, дзе хлопчыкаў і дзяўчынак забаўлялі вясёлыя казачныя героі і вітаў самы галоўны персанаж дзіцячага балю – чырвонашчокі барадаты Дзед Мароз. Акрамя планавых былі і іншыя сустрэчы каля ёлкі. На базе Чачэрскага раённага цэнтра творчасці адбыліся два навагоднія святы – адно для адароных вучняў раёна, а другое для сацыяльных сірот, дзяцей з прыёмных, шматдзетных і апякунскіх сем’яў.
На базе Меркулавіцкай школы была праведзена дабрачынная акцыя, арганізаваная аддзелам культуры райвыканкама, у час якой вакол лясной прыгажуні скакалі і весяліліся дзеці, што на працягу года прымалі актыўны ўдзел у культурным жыцці раёна, праявілі сябе з найлепшага боку ў дзіцячых клубных аб’яднаннях, творчыя і ініцыятыўныя. Ранішнік “Навагоднія прыгоды Гары Потэра” паклікаў іх у свет фантазіі і казачных прыгод. Каля 40 рабят атрымалі салодкія пачастункі і яшчэ больш – прыемных уражанняў і вясёлых радасных імгненняў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика