ПЕРАМОЖЦАЎ ЗАПРАСІЎ “ЗУБРаНя”

Праект “Прызванне. Творчасць. Майстэрства.”, падрыхтаваны вучаніцамі 9 “А” класа гімназіі г.Чачэрска Валерыяй Саковіч і Таццянай Барміной пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Мікалая Лагойкіна, быў прызнаны лепшым на абласным конкурсе даследчых работ “Праз творчасць – у прафесію”.
Дапытлівыя дзяўчаты некалькі тыдняў, акрамя таго, што вывучалі матэрыялы краязнаўчага музею, публікацыі ў перыядычным друку, для знаёмства з мясцовымі звычаямі і культурнымі традыцыямі ездзілі ў вёскі Палессе, Бабічы, Рудня-Барталамееўская, Залессе і іншыя, дзе запісвалі расказы сталых людзей і пазнаёміліся з узорамі народнага мастацтва. Значная частка даследвання прысвечана хармайстру Чачэрскага раённага Дома культуры Марыі Мамекінай. Як прызналіся сяброўкі, цікава было не толькі збіраць інфармацыю, але і абараняць свой праект, бо ў намінацыі прадстаўлена 30 работ. У кожнай – свае асаблівасці і грунтоўныя звесткі, якія таксама прыцягвалі ўвагу.
У якасці прыза пераможцы адпачывалі ў нацыянальным дзіцячым цэнтры “Зубраня”.

Юныя здольныя чачаране рыхтуюцца да конкурсу «Пошук», у якім будуць прадстаўлены даследчыя праекты па матэматыцы, інфарматыцы, астраноміі і іншым дакладным навукам.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика