ЛІДАРСТВА ЗА СТАРАННЫМІ

Знаёмыя прозвішчы аператараў машыннага даення зноў парадавалі тым, што з месяца ў месяц не сыходзяць з агульнай табліцы перадавікоў раёна па вытворчасці малака і мяса. Па-ранейшаму наперадзе ўсіх па надоях малака Алена Партная з КСУП “Звязда”. За люты яна атрымала ад сваёй групы буронак 38,8 тоны сырадою, або 539 кілаграмаў на адну фуражную карову. Ёй наступае на пяткі аператар машыннага даення Таццяна Мельнікава з ААТ “МатнявічыАгра” – яе паказчык 25,9 і 498 адпаведна. Крыху адстае ад калегі Святлана Бяляева з КСУП “Вазнясенск”, якая надаіла за мінулы месяц 362 кг ад каровы, валавы – 23,2 тоны. Амаль крок у крок ідуць отарскія жывёлаводы Аксана Лімантава (20,9 тоны і 418 кг) і Ірына Халапенка з Сапрык (19,1 і 368).
На жаль, у мінулым месяцы сярод жывёлаводаў на адкорме згодна ўмовам спаборніцтва лепшых у раёне не аказалася. А вось на дарошчванні буйной рагатай жывёлы далі сярэднесутачнай прывагі 1050 г гадаванцы Анатолія Серыкава з ААТ “Отар” і 1027 г – Валянціны Музычэнка з КСУП “Батвінава”. Астатнія жывёлаводы размеркавалі прызавыя месцы наступным чынам: Сяргей Міхайлаў з ААТ “Отар” – 1000 г, Вольга Балбукова з КСУП “Вазнясенск” – 974 г, палескі жывёлавод Таццяна Юрчанка падняла планку з 769 г у студзені да 823 г за мінулы месяц, а Фёдар Малашкін разам з Грыгорыям Малашкіным і Віктарам Герашчанкам з КСУП “Звязда” – 881 г, што таксама больш студзеньскіх прываг на 105 г. Адносна гэтым паказчыкам для старанных працаўнікоў прадугледжана грашовая прэмія ў памеры ад адной да трох базавых велічынь. А ад нас, спажыўцоў, вялікі дзякуй за малако і мяса!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика