КЛІЧА ПОЛЕ ВЕСНАВОЕ

Халады хоць і паступова, але адступаюць, і аграрыям раёна час да актыўных дзеянняў, бо хутка ў поле. Каб абгаварыць усе арганізацыйныя моманты веснавых палявых работ, на базе ААТ “Чачэрскагратэхсервіс” быў праведзены семінар сярод галоўных інжынераў, галоўных аграномаў і механізатараў, якія сядуць за руль энерганасычанай тэхнікі.
Перад хлебаробамі выступілі прадстаўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, горгаза, электрычных сетак, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Прадстаўнікі ААТ “Буда-Кашалёўскі аграсервіс”, ЗАТ “Славянскія тэхналогіі” і іншыя госці падрабязна расказалі і напомнілі механізатарам яшчэ раз пра тое, як працаваць пад лініямі электраперадач, у месцах праходжання газавых ліній, паставілі акцэнт на тэхніцы бяспекі і раскрылі шырму адносна аплаты працы. Дасканала распавядалі спецыялісты “Славянскіх тэхналогій”, як правільна праводзіць рэгуліроўку плугоў і іншых пасяўных агрэгатаў, на якой скорасці рухацца па пасяўному ўчастку, якія ўносіць угнаенні і раскрылі простыя сакрэты паспяховай працы аграрыяў. А задачы перад чачэрскімі хлебаробамі стаяць высокія: арганізаваць сяўбу яравых на плошчы каля 16 гектараў, у тым ліку 6900 га зерневых і зернебабовых, з іх 200 га кукурузы на зерне. На палетках Чачэршыны плануецца пасадзіць 250 га бульбы, 6800 га кукурузы на сілас і зялёны корм, 800 га сланечніку. На ўсіх гэтых работах мяркуецца задзейнічаць 140 трактароў, 16 пагрузчыкаў “Амкадор”, 21 камбінаваны пасяўны агрэгат, 16 лушчыльнікаў і дыскатараў, 61 машыну для ўнясення ўгнаенняў і 16 адзінак тэхнікі для хімапрацоўкі раслін.
Каб пасяўная прайшла аператыўна і без надзвычайных выпадкаў, трэба кожнаму з работнікаў прытрымлівацца і тэхналогіі палявых работ, і тэхнікі бяспекі. А самае галоўнае – праявіць зацікаўленасць і захоўваць дысцыпліну.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика