Радыёлагі Чачэрскага лясгаса правяраюць прадукцыю на ўтрыманне радыёнуклідаў

Радыяцыйны кантроль, абследаванне і маніторынг ляснога фонду раёна праводзяць інжынер-радыёлаг Алеся Хрысціна і тэхнік-радыёлаг Валянціна Рашэтнікава спецлясгаса. Правяраюць лясную прадукцыю на ўтрыманне радыёнуклідаў, даюць радыялагічную адзнаку аб’ектам лясной гаспадаркі і новым лесасекам, прызначаным для рубкі.

Найбольшую трывогу выклікае ўтрыманне ў прадукцыі цэзія-137, які часам перавышае дапушчальны ўзровень у некалькі разоў. Спецыялісты рэкамендуюць насельніцтву правяраць ягады і грыбы. Тым больш, што лабараторны аналіз праводзіцца бясплатна.

Вымярэнне ўтрымання цэзія-137 у драўніне, якая потым ідзе на рэалізацыю, ажыццяўляецца пасля высушвання, узважвання і ўшчыльнення апілкаў. Працэс працаёмкі, але неабходны. На кожную партыю прадукцыі афармляцца пашпарт радыяцыйнай бяспекі.

Пасля катастрофы на ЧАЭС чачэрскія бары і ельнікі маюць 100-працэнтную забруджанасць радыёнуклідамі, а гэта больш за 102 тысячы гектараў. Тэрыторыя па ўзроўню забруджанасці падзяляецца на 4 зоны. Самыя бяспечныя – 3 і 4 зоны – складаюць 11% ад агульнай плошчы ўсяго ляснога фонду. Аднак, сцвярджаюць спецыялісты, з году ў год сітуацыя мяняецца ў лепшы бок.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика