НЕ СУМУЙЦЕ СЭРЦАМ, ВЕТЭРАНЫ!

“Подзвігу жыць у стагоддзях”– пад такой назвай пачалася творчая акцыя ў Меркулавіцкім сельскім Савеце, прысвечаная 65-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Супрацоўнікі мясцовага ЦСДК і бібліятэкі сустракаюцца з жыхарамі маланаселеных пунктаў. Адна з такіх сустрэч адбылася пазаўчора ў вёсцы Башыца. Адметнасцю канцэртнай праграмы на гэты раз стала тое, што разносяцца па вуліцах не сумныя песні мінулага, а вясёлыя і ўзнімаючыя настрой беларускія народныя музычныя творы і жартоўныя прыпеўкі. Такім чынам артысты спадзяюцца данесці свае пажаданні здароўя і дабрыні да кожнага чалавека. І пасля такой сустрэчы нават самы сумны ўсміхнецца. За гэта вясёлым гасцям удзячны ўсе жыхары Башыцы.
Такія ж святы адбудуцца ва ўсіх маленькіх вёсачках Меркулавіцкага сельсавета.
Таццяна ЯКУБОЎСКАЯ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика