СЯМ’Я «ІДЗЕ Ў ЛАЗНЮ»

Другі этап сельскагаспадарчага маладзёжнага праекта “Уладар сяла-2” у мінулую нядзелю прайшоў у в. Палессе. Сапраўднае свята для палясчан разам з сем’ямі-удзельнікамі арганізавалі і артысты.
Як звычайна, спаборніцтва адкрыў конкурс самапрызентацыі “Візітная картка”. А да ўступнага аповеду пра сябе і сваю сям’ю далучылася яшчэ і гісторыя пра малую радзіму, традыцыйныя для яе абрады і звычаі – гэта знакаміты “Аграэкатурызм” набірае ўсё большыя абароты. Удзельнікі паведалі такія звесткі пра вёскі раёна і яго цэнтр, што не засталося сумнення: у нас ёсць што паказаць турыстам. На адным дыханні прайшоў конкурс “Дрывасекі”: распілаваць бервяно на пяць частак, пасекчы іх на дровы, а потым скласці. І ўсё зрабіць як мага хутчэй ды і пры тым акуратна і прыгожа. Увагу ўсіх гледачоў прыцягнула старанне адной з удзельніц Ларысы Мядзведзік, якая ўпэўнена ўзялася за сякеру і пакуль мужчыны пілавалі дровы, жанчына секла паленні. «Паддаць парку», арганізатары мерапрыемства прапанавалі ўдзельнікам у конкурсе “Эх, лазня-лазня”. Ды не, не падумайце, на самай справе ніхто лазню не тапіў. Гэта задачу і ўскладніла. Удзельнікам трэба было стварыць ілюзію яе. І тут усе сем’і паказалі, хто на што здольны: на суд журы і гасцей выставілі атрыбуты лазні. Гэта не толькі знакамітыя венікі і ільняныя ручнікі. Сям’я Рослікавых з аграгарадка Отар, да прыкладу, падрыхтавала настоі з траў, дзякуючы якім яшчэ нашы дзядулі запаўнялі прыемным водарам лазні. У выніку ўсе так ці інакш аказаліся знатакамі сваёй справы, якія давалі парады, дзяліліся вопытам вязання венікаў ды і ўвогуле арганізацыі “баннага” дня. А таксама адказвалі на каверзныя пытанні арганізатараў.
Па выніках двух этапаў першынства ўтрымлівае сям’я Дварэцкага Міхаіла і Мядзведзік Ларысы з сынам Раманам (Чачэрск). На другое месца выйшлі Рослікавы Сяргей і Іна з дачкой Ганнай і сынам Данілам . Тройку лідэраў пакуль “закрывае” сям’я Балотнікавых. Але гэта толькі пачатак, наперадзе яшчэ тры этапы. Наступным жа ўдзельнікаў у ліпені сустрэне аграгарадок Отар.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика