ПЕРАД УРАДЖАЕМ

Па папярэдніх падліках, у раёне сабраць ураджай зерневых неабходна з плошчаў памерам 14847 гектараў. Запланавана «пусціць» у поле падчас зернеўборачнай кампаніі 51 камбайн. Гэта значыць, што на кожным з іх прыйдзецца сабраць ураджай крыху больш як з 280 гектараў. Пакуль, як расказаў у аўторак начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама М.А. Міхалкоў, у гаспадарках Чачэршчыны маецца 48 камбайнаў. Амаль усе падрыхтаваны да сезону. Яшчэ чатыры з дня на дзень атрымаюць такія гаспадаркі, як «Вазнясенск», «Роўкавічы», і «Батвінава». Акрамя таго да гэтага часу паступіла восем новых камбайнаў: сем з іх – КЗС-1218 і адзін КЗС – 10. Мікалай Адамавіч падкрэсліў, што лепш за астатніх падрыхтавалі тэхніку да сезону ў КСУПах “Нісімкавічы”, “Звязда”, “Вазнясенск”.
А чым жа зараз займаюцца механізатары, якія вось-вось сядуць за штурвал стальных караблёў? Завіталі ў КСУП “Звязда”. Тут рыхтавалі камбайны да ўборкі рапсу. Вось і Васіль Паціпка і Раман Аляксеенка завіхаліся ля сваёй машыны – насадку мянялі. КЗС – 1218 хлопцы атрымалі ў мінулым годзе, той сезон адслужыў няблага і перад гэтым толькі бягучыя непаладкі выпраўляліся. На ўборцы рапсу плануецца задзейнічаць тры камбайны. 300 гектараў гэтай культуры трэба ўбраць. Хутчэй за ўсё, на наступным тыдні будуць стартаваць камбайны. Дарэчы, іх у гаспадарцы шэсць, прычым два толькі ў бягучым годзе атрымалі. Ды і ўвогуле тэхніцы ў сельгаспрадпрыемстве старэць не дазваляюць. Зараз тут самы “вопытны” КЗС-7, шосты сезон ён будзе адмяраць. У гэтым годзе КЗС-7 адрамантавалі ў ААТ “Чачэрскагратэхсервіс”, але паслугамі засталіся не надта задаволеныя. Шмат чаго прыйшлося дарабляць, прызнаецца намеснік дырэктара С.В. Трыбунах. Так, у асноўным усю работу выконваюць самі механізатары. Безумоўна, не без дапамогі слесара, токара, зваршчыка і г.д. Аднак асаблівых складанасцей не ўзнікае – асноўную ролю ў гэтым адыгрывае своечасовасць. З зімы кожны ведаў сваю справу. Скончылі сяўбу і прыступілі да рамонту зернеўборачнай тэхнікі. Гэту працу не закідвалі і падчас сезону корманарыхтовак. Таму тэхнічны агляд камбайнаў пройдзены своечасова і допуск атрыманы.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика