Улада: дыялог з народам

Падчас прыёму грамадзян дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ У.І. Кужанавым жыхары Чачэршчыны звярталіся з просьбамі аказаць дапамогу ў вырашэнні тых або іншых жыццёвых сітуацый. Жыхар в. Покаць, адзіны малакасдатчык у населеным пункце, прасіў змяніць маршрут малакасборшчыкаў. Пажылы мужчына, які трымае ў сваёй гаспадарцы трох кароў і актыўна здае малако дзяржаве, ужо не ў сілах самастойна дастаўляць яго да месца прыёмкі. Таксама яго цікавіла, калі ў вёсцы з’явіцца таксафон і магчымасць продажы дзяржаве воўны. Жыхарка райцэнтра звярнулася за дапамогай аказаць садзейнічанне ў закліку яе сына на службу ў рады Узброеных Сіл. Справа ў тым, што хлопец па маладосці атрымаў судзімасць і, згодна дзеючаму заканадаўству, закліку падлягае толькі па заканчэнні двух гадоў пасля яе пагашэння. Маці турбуецца, што за гэты тэрмін яе дзіця можа выбраць памылковую жыццёвую пазіцыю, а служба ў войсках станоўча паўплывае на фарміраванне юнака. Таксама на прыём са сваімі праблемамі звярнуліся яшчэ некалькі грамадзян. Усе пытанні ўзяты на кантроль прадстаўніка ўлады, асобныя вырашаны на месцы, па шматлікіх дадзены тлумачэнні.
Вольга ПЯКАРСКАЯ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика