Валянціну Кандраценка пакупнікі паважаюць

Гандлёвыя паслугі жыхарам Бабіч і навакольных вёсак вось ужо 12 гадоў ажыццяўляе прадавец 4-й катэгорыі Валянціна Кандраценка. Для насельніцтва на стылажах магазіна маецца неабходны асартымент тавару на любы густ.

За той час, калі пасля заканчэння Гомельскага гандлёвага каледжа Валянціна Уладзіміраўна стала за прылавак, яна вывучыла запатрабаванні і інтарэсы людзей, ведае, каму які тавар параіць і якія харчовыя навінкі могуць іх здзівіць і парадаваць. А карыстаецца попытам у краме літаральна ўсё – ад малочна-мясной прадукцыі да кансерваў і мінеральнай вады. У спякотнае надвор’е добра ідзе на рэалізацыю марожанае, садавіна і гародніна. Для дзіцячай радасці на выбар рознастайныя прысмакі і пачастункі. Ёсць тут месца і для прамысловай групы, так што за дэзсродкамі і дробнымі побытавымі рэчамі няма патрэбы ехаць у горад. А раз продаж бойкі, значыць і таваразварот высокі. У мінулым месяцы ён склаў звыш 30 тысяч рублёў. На працягу гэтага года Валянціна Уладзіміраўна выконвае даведзеныя планы гандлёвых паслуг на 100 працэнтаў. Станоўчыя вынікі работы жанчына паказвае заўсёды, бо ставіцца да службовых абавязкаў і сваёй прафесіі сумленна, з адказнасцю. Добразычлівая, уважлівая, абыходлівая, яна знаходзіць падыход да кожнага наведвальніка і ўмее зацікавіць нават самага пераборлівага карыснай і смачнай прадукцыяй з магазіннага прылаўка.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика