Сваім стараннем ствараюць наш дабрабыт

Колас да коласа, бункер да бункера, гектар за гектарам збіралі аграрыі Чачэршчыны на хлебных палетках ураджай гэтага года. Фаварытаў жніва ўрачыста ўшаноўвалі і адорвалі падарункамі, песняй, сардэчнай увагай. Адзін за другім выходзілі ў лідары камбайнеры і вадзіцелі, стараліся ў тэрмін апрацаваць і высушыць збожжа аператары зернесушыльных комплексаў. Галоўны экзамен сяльгаснікі вытрымалі, на палях сціхаюць маторы камбайнаў і выходзіць на стартавую лінію іншая сельскагаспадарчая тэхніка. Колазварот земляробчых работ набірае новы віток. А перадавікам уборачнай кампаніі – нізкі паклон.

На фота Сяргей Бяляеў і Юрый Вараб’ёў («Вазнясенск»), Максім Макарэвіч («Звязда»), Сяргей Пыркоў («РоўкавічыАгра»).

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика