ЗА ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ ВОЗЬМУЦЦА ТАЛАКОЙ…

На сяле, як бачым, шмат складаных сітуацый. І некаторыя з іх вырашыць у сілах саміх жыхароў. Гэта даказалі наступныя моманты размовы. Вяскоўцам не падабаецца месца размяшчэння нядаўна ўсталяванай альтанкі: стаіць яна на пустыры, паступова згнівае і псуецца, дзеці і падлеткі час ад часу пакідаюць там цэлыя горы смецця. Вазнясенцы вырашылі перанесці альтанку бліжэй да магазіна, там за яе станам будзе каму прыгледзець. Нават размеркавалі, хто будзе адказны за падрыхтоўку падмурка, прадастаўленне транспарту і г.д. Таксама ў п. Вазнясенскі хутка з’явіцца дзіцячая пляцоўка па завулку Садовы. Сяльчане плануюць устанавіць тут арэлі, пясочніцу, лаўкі, малыя архітэктурныя формы, агароджу.
А яшчэ людзі жадаюць, каб каля магазіна з’явілася скрыня для смецця, а з яго гандлёвай залы ў падсобнае памяшканне ці ў асобны куток перанеслі рытуальныя тавары. Вельмі непрыемна іх бачыць, набываючы тавары штодзённага попыту. Нядрэнна было б і добраўпарадкаваць адзін з мясцовых вадаёмаў. Ён знаходзіцца на тэрыторыі былога вытворчага аб”екта Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната. І гэтае прадпрыемства павінна заняцца навядзеннем тут парадку.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика