ХУТКА ЗМЯНЯЕМ НАСАДКІ

Уборка рапсу ў раёне амаль скончана. Пасля 20 ліпеня заставалася скасіць 400 гектараў гэтай культуры. Сярэдняя ўраджайнасць на Чачэршчыне складае 19,1 цэнтнераў з гектара. Завяршылі на той час згаданую работу КСУПы “Вазнясенск”, “Нісімкавічы” і “Роўкавічы”. Аднак з выкананнем дзяржзаказу не ва ўсіх складваюцца справы паспяхова. Пакуль толькі ААТ “Отар” рэалізавала ААТ “Витебский МЭЗ” і КСУП “Припять” запланаваную колькасць масланасення рапсу. Некалькі крокаў у гэтай справе зрабілі ў гаспадарках “Вазнясенск” і “Роўкавічы”. Астатнія пакуль дасушваюць зерне, вільготнасць якога не павінна перавышаць сямі працэнтаў. Дарэчы, тут задзейнічана 15 КЗС-10. У самы адказны момант падвёў зернесушыльны комплекс КСУП “Палессе”. Усе спадзяванні – на новую ўстаноўку. Тым больш, што наперадзе самая гарачая пара года. Напрыканцы тыдня ўжо плануецца пачаць уборку зерневых. Ці атрымаецца не зацягнуць жніво, у многім залежыць ад надвор’я. Але і тэхніка павінна быць у поўнай гатоўнасці. Да правядзення кампаніі падрыхтавана 52 камбайны. Плануецца, што ўсе яны выйдуць у поле. На Гомельшчыне ж найперш пачалі масавую ўборку зерневых у яе паўднёвых раёнах.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика