Трецяе месца за аўтарскія вершы

Жыхарка горада, педагог вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, аматар паэтычнага слова Людміла Лагойкіна адзначана дыпломам ІІІ ступені ў рэгіянальным дыстанцыйным фестывалі «Для тых, хто не лічыць гады».

Творчы конкурс песень і вершаў сярод пенсіянераў і людзей сталага ўросту Навабеліцкі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Гомеля праводзіць у каторы раз напярэдадні Дня пажылога чалавека. Сёлета ён прымеркаваны да Году народнага адзінства.

Таленавітым творцам прапанавалася даслаць свой тэматычны відэаролік, у якім яны б яскрава раскрылі свае мастацкія здольнасці і артыстызм. У анлайн-спаборніцтве прынялі ўдзел прэтэндэнты з 18 раёнаў Гомельшчыны і не толькі. Людміла Лагойкіна ў намінацыі аўтарскі верш за работу «Здорава жыць» заняла 3-е месца.

Сюжэтам відэастужкі Людміла Аляксееўна акрэсліла тры этапы жыцця чалавека: нараджэнне, станаўленне асобы і сівая глыбокая старасць. Блок вершаў чачэрскай паэткі – гэта лёс, трывогі, спадзяванні, мары і радасці простай жанчыны, каханай і матулі. Ідэя, паэтычныя радкі і форма падачы відэаматэрыялу прыйшлася даспадобы членам журы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика