У Матнявічах клапоцяцца аб прыродзе

У Матнявіцкай школе нямала часу прысвячаецца мерапрыемствам патрыятычнага, спартыўнага, культурна-забаўляльнага і прафілактычнага характару. І ўсё ж найбольш вядома ўстанова адукацыі менавіта по экалагічнай дзейнасці.

У мінулым годзе яна атрымала ганаровы статус зялёнай школы. Юныя эколагі старанна выконвалі заданні рэспубліканскага праекта і дасягнулі такога станоўчага выніку. Хлопчыкі і дзяўчынкі добра ведаюць, як трэба адносіцца да прыроды, рацыянальна выкарыстоўваюць яе рэсурсы. У вольны ад урокаў час праводзяць эксперыменты з раслінамі, дарамі лесу, вывучаюць іх карысныя і небяспечныя якасці.

Узялі сапраўднае шэфства над мясцовымі крыніцамі, рэгулярна наводзяць там парадак. Увогуле, юныя матнявіцкія эколагі прымаюць удзел ва ўсіх прыродаахоўных акцыях. На двары кастрычнік, а гэта самы час назірання за птушкамі. Дарэчы, рабяты не толькі вывучаюць мясцовыя віды і іх паводзіны, але і праяўляюць аб іх клопат.

Хутка прыдуць сапраўдныя халады. І для пярнатых падрыхтуюць кармушкі, каб ім было лягчэй перажыць зіму. У зялёнай школе дзеці не толькі вывучаюць прыроду, але і вучацца беражліва расходваць ваду, энергарэсурсы, прымаюць актыўны ўдзел у традыцыйнай акцыі «Сабяры макулатуру – зберажы дрэва». Напрыклад, у мінулым навучальным годзе рабяты разам з педагогамі сабралі 1200 кг макулатуры, і гэта вялікі аб’ём.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика