Творчасць бабіцкага «Лёса» стала лёсам жыццёвым

Калі агульная справа і творчае захапленне яднаюць ды згуртоўваюць, лягчэй працаваць і весялей ладзіць канцэрты. А іх у бабіцкіх спевакоў і музыкаў зашмат.

Бывае, на тыдзень па некалькі выступленняў даводзіцца даваць як у раёне, так і за яго межамі. Аднак не толькі гэта сабрала артыстаў разам. Удзельнікі народнага калектыву народнай песні, музыкі і танца «Лёс» звязаны яшчэ і цеснымі роднаснымі сувязямі. Усе яны – сваякі, стрыечныя браты і сёстры, добрыя суседзі і сябры. Прозвішчы віртуознага музыкі Пятра Біжунова, спявачак Таццяны Назаравай, Веры Цепляковай і Людмілы Міхалкоўскай вядомы чачаранам шмат гадоў, і пераблытаць іх галасы і найгрышы двухрадкі з іншымі немагчыма. Роўна вядзе сваю партыю мяккім мілагучным сола Наталля Турмасава. Дапамагае афарбоўцы галоўнага акампанементу гарманіст Валерый Гапеенка.

Так дружна, згуртавана, апантаныя народнай музычна-песеннай творчасцю і па закліку сэрца, нясуць яны ў масы ўсё самае светлае, мудрае, разумнае, матчына. А калі трэба, то і аўтарскія творы прадставяць, бо ў Пятра Біжунова ўласных песень пра вёску, зямлю і яе прыгажосць хопіць, каб наладзіць не адну канцэртную праграму. Прызнанне публікі і творчыя перамогі на конкурсах і фестывалях узбагачаюць калектыў і надаюць аптымізму, духоўнай сілы і натхнення.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика