Надзея Патапава выхоўвае ў дзяцей любоў да народных традыцый

Загадчыца Палескага ЦСДК Надзея Патапава аддала любімай прафесіі 20 гадоў жыцця. З трапяткім пачуццём зберагае і ўслаўляе роднае слова, беларускія нацыянальныя каштоўнасці, распаўсюджвае сярод насельніцтва рэгіянальную культуру, звычаі і этнаграфію.

Прыцягваючы дзяцей і дарослых да свайго – роднага і дарагога сэрцу, праводзіць іх у свет прыгожага, мудрага, традыцыйнага. Надзея Васільеўна далучае да мастацтва дзяцей, арганізоўвае мясцовыя святы з іх удзелам. А яшчэ шые касцюмы для інсцэніровак і тэатралізацый. Таксама пры ЦСДК дзейнічае калектыў «Палесачка», які заўсёды жаданы госць на выязных канцэртах у маланаселеных і аддаленых вёсках. Асабліва задаволены людзі сталага ўзросту, для якіх канцэрты – кожны тыдзень, у будні і на святкаванні юбілеяў. А нядаўна «Палесачка» стала лаўрэатам міжнароднага творчага анлайн-конкурсу «Рабінавае аполле». Дарэчы, перамог і ўзнагарод у аналагічных спаборніцтвах у Палескага ЦСДК незлічоная колькасць. Сёлета гурт адзначыў сваё 30-годдзе з дня прысваення звання «народны». Шмат гадоў разам з сяброўкамі спявае і Надзея Патапава – пра родны палескі край, жаночую долю і любімую нашу Беларусь.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика