Жніво: ідэалагічнае забеспячэнне

Калі прырода не закапрызіць, не сёння – заўтра выйдуць камбайны ў поле на масавую ўборку зерневых. За некалькі дзён да пачатку гарачай пары пацікавіліся ў працаўнікоў ідэалагічнага фронту, наколькі праінфармаваны хлебаробы перад сезонам. Так, намеснік дырэктара КСУП “Звязда” па ідэалагічнай рабоце А.М. Серыкава расказала пра свае напрацоўкі: 25 ліпеня запланаваны першы масавы выхад у поле, правядзенне абраду зажынак і невялічкі канцэрт з удзелам культработнікаў, распрацаваны ўмовы спаборніцтва і аплаты працы. Пры распрацоўцы норм улічваліся асаблівасці транспартных сродкаў. Усе неабходныя дакументы для камбайнёраў і вадзіцеляў падрыхтаваны, аформлена нагляднасць па тэхніцы бяспекі. Удзельнікі жніва забяспечаны неабходнымі прыладамі па тэхніцы бяспекі і аптэчкамі, плануецца двухразовае харчаванне.
Дарэчы, на сёлетнім жніве будзе задзейнічаны маладзёжны экіпаж у складзе Рамана Аляксеенкі і Максіма Мельнікава.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика