Праекты прыносяць узнагароды

Чачэрскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі заваяваў дыплом II ступені на абласным этапе конкурсаў праграм аб’яднанняў па інтарэсах грамадска-гуманітарнага профілю. Заняць другое месца дапамагла канцэпцыя моладзевага тэлебачання «ТАМ ТБ», якую распрацавалі Антон Марозаў і Анатоль Гурыноў.

А на некалькі дзён раней узнагароды чачаранам прынеслі праекты, якія ўдзельнічалі ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці «АрхНавацыя-2021». Соф’я Мельнікава з аб’яднання па інтарэсах «Каларыт» заняла другое месца ў намінацыі «Фатаграфія» з серыяй кадраў пра рэстаўрацыю чачэрскай Спаса-Праабражэнскай царквы. А сярод відэаролікаў лепшым стаў сюжэт Андрэя Гурынова і Маргарыты Дранкінай наконт храма ў вёсцы Выдранка Краснапольскага раёна.

– Раней меркавалі, што Тэлебачанне актыўнай моладзі – унікальная з’ява для Гомельскай вобласці, аднак выявілася, што такіх праектаў не мела ніводная іншая ўстанова дадатковай адукацыі па ўсёй краіне. Мы сталі першымі ў Беларусі, – нечакана здзіўляе адзін з аўтараў праграмы Анатоль Гурыноў. – Галоўнае, што не стаім на месцы. Пачыналі з навінавых блокаў, відэа для рэспубліканскіх конкурсаў. А пасля перашлі на анімацыю: рабілі персанажаў з пласціліну ці кардону і анімавалі іх. З малюнкамі нам дапамагалі дзеці з аб’яднання «Каларыт». Здымалі і праект «ИнтеллекTeen» – віктарыну сярод школьнікаў.

Дыпломы ў абласных конкурсах дазволілі РЦТДіМ адабрацца да рэспубліканскіх этапаў. Перамагаць на іх ужо даводзілася: у «АрхНавацыі» чачаране бралі дыпломы I (2018, 2020) і II (2019) ступеняў. Ці стане плённым 2021 год?

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика