СЕНА СУХОЕ. А ЛЯ СКЛАДОЎ…
Якасць нарыхтаваных кармоў кантралююць не толькі спецыялісты гаспадарак, але і іншыя зацікаўленыя асобы. Так, нядаўна праводзілася праверка вільготнасці сена. Прадстаўнік навукова-практычнага цэнтра ГДУ Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, вядучы ўрач-таксіколаг райветстанцыі, старэйшы інспектар РАНС завіталі на склады, дзе захоўваецца ўжо нарыхтаванае сена, сельгаспрадпрыемстваў “Батвінава”, “Отар”, “Роўкавічы”, “Вазнясенск”. Спецыялісты адзначылі, што згаданы від кармоў па вільготнасці адпавядае тэмпературным рэжымам. Аднак былі вызначаны парушэнні ў іншым накірунку – у выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі. “Да цяпершняга часу тэрыторыі вакол сенабаз, на якіх давялося пабываць, не былі абкошаныя і абараныя, адсутнічалі запас вады, першасныя сродкі пажаратушэння, не ўстаноўлена маланкаахова. Гэта сур’ёзныя парушэнні, у выніку якіх можа ўзнікнуць пажар. На недастаткова высокім узроўні, але пэўныя работы ў згаданым накірунку праводзяцца ля сенаскладоў КСУП “Батвінава», – расказвае старэйшы інспектар РАНС М.С. Дамасканаў.
Е.САВІЦКАЯ.