Завіталі у Мсціслаў

Прафсаюз чачэрскага ліцэя арганізаваў экскурсію для 19 сваіх сяброў. 23 кастрычніка яны наведалі горад Мсціслаў, што месціцца ў Магілёўскай вобласці.

Чачаране зазірнулі ў адну з галоўных славутасцяў старадаўняга горада – адрэстаўраваны Свята-Аляксандра-Неўскі сабор, гісторыя якога налічвае ўжо больш як 150 гадоў. Не абмінулі ўвагай мясцовы музей, які знаходзіцца ў будынку пошты XIX стагоддзя. Усе яго экспанаты знойдзеныя падчас раскопак ці падораныя мясцовымі жыхарамі. Таксама сябры прафсаюза не забыліся на мясцовыя гандлёвыя шэрагі, пабудаваныя ў пачатку XX стагоддзя. Там госці пакаштавалі мясцовыя стравы: найбольшую папулярнасць заваяваў пачастунак млынара – сала, лук, хлеб і салёная капуста. Скончылася вандроўка сувенірамі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика