Залескія школьнікі ведаюць сакрэты добрага ўраджаю

Як праводзіць вольны час з карысцю добра ведаюць у Залескай школе.

Разам з настаўнікам школьнікі высаджвалі саджанцы буякоў, вывучалі асаблівасці яе пасадкі і догляду за культурай. Гэта стала магчымым дзякуючы рэалізацыі бізнэс-ідэі «Голубичное хозяйство», якая знайшла падтрымку грамадскага аб’яднання «Белорусский зеленый крест» падчас рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай падтрымкі «Школьны сад». Дарэчы, 12 хлапцоў і дзяўчынак не толькі навучыліся там карыснаму, але і атрымалі заробак. На ягадным участку школы рабяты працавалі дружна і з задавальненнем. Тое, што яны ведаюць, як клапаціцца аб раслінах і вырошчваць ураджай, абавязкова дапаможа ў самастойным жыцці. На іх уласных агародах, без сумнення, будзе сапраўдны дабрабыт. А яшчэ вучні спазнаюць кошт кожнай уласна заробленай капейцы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика