Цацкі і падсвечнікі ручной работы

Урэшце, зямля прыбралася бялюткай коўдрай чыстага снегу, у паветры запахла марозам і на душы з’явілася прыемнае шчымлівае прадчуванне надыходзячых навагодніх урачыстасцяў.

Да ўсенародна любімага свята спецыялісты раённага цэнтра рамёстваў, этнаграфіі і фальклору пачалі рыхтавацца загадзя. Народныя ўмельцы з падручных матэрыялаў вырабляюць прыгожую сувенірную прадукцыю. Тут і галоўны сімвал Новага года – елачка, і рознакаляровыя сняжынкі, і іншыя ўпрыгожванні і цацкі ручной работы ад майстрыцы па вышыўцы, лаза- і саломапляценні Святланы Чвыровай. Такой арыгінальнай атрыбутыкі не знойдзеш на прылаўках магазінаў, бо кожная рэч выраблена ад душы, з вялікай фантазіяй і мастацкім каларытам, у адзіным экзэмпляры і без творчых аналагаў. А яшчэ для аздаблення святочнага стала прапануецца бутэлькавае адзенне – шампанскае ці салодкія вінныя напоі здадуцца смачнейшымі, калі будуць спакаваныя ў пярэстыя папяровыя і крамнінныя ўборы, з элементамі дызайнерскага дэкору. Такія прадметы стануць таксама добрым падарункам сябрам, знаёмым і членам сям’і. Каб здзівіць сваіх блізкіх незвычайным падарункам, неабходна ўсяго толькі прыйсці і выбраць нешта па густу.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика