На вясковай ферме любімая праца

У калектыве працаўнікоў ААТ «МатнявічыАгра» жывёлавода Уладзіміра Грубава ведаюць як стараннага і адказнага работніка, бо да ўсіх даручаных спраў ён ставіцца з паразуменнем і па-гаспадарску.

За сваё жыццё і вялікі працоўны стаж у сяльгаспрадпрыемстве Уладзімір Леанідавіч чаму толькі не навучыўся, якіх задач не выконваў: ён і конюх, ён і слесар, умее кіраваць трактарам, а калі трэба – заменіць даярку і справіцца з працэсам не горш. Зараз пад яго апекай каля 60 галоў БРЖ на адкорме ва ўзросце ад 4 месяцаў да года. Аднак бывае, што статак «вырастае» да 200 бычкоў і цялушак. За ўсімі патрэбен добры догляд. А гэта збалансаванае кармленне, падбор вітамінаў. Пры неабходнасці важна ўмець аказаць і першую дапамогу захварэўшай жывёле, тэрмінова выклікаць ветэрынара. Каб якасна спрыяць павелічэнню колькасці маладняку, пазбягаць падзяжу трэба таксама стварыць належныя ўмовы ўтрымання. Уладзімір Грубаў старанна прыбірае ў жывёлаводчых памяшканнях, рэгулярна праводзіць дэзінфекцыю. На ферме ён днём і вечарам, бо яго руплівыя рукі не баяцца ніякай напругі. Пратаптаная гадамі сцяжынка ад хаты да МТФ – справа знаёмая і звычная. Па ёй, як прызнаецца вясковец, ён можа прайсці нават з заплюшчанымі вачамі. Патрабуе душа менавіта такой дзейнасці. І чалавек у іншай якасці проста сябе не ўяўляе. Рабіць любімую справу нескладана, і ўсё атрымоўваецца як след. А за дзелавы і сумленны падыход да даручанага – падзяка і ўвага кіраўніцтва.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика