У ДОБРЫ ШЛЯХ, ХЛЕБАРОБ!

IMG_9276Першы сноп новага ўраджаю сабралі на палях сваёй гаспадаркі аграрыі ААТ “Отар”. Урачыстую дзею зажынак правялі на жытнёвым пасяўным участку. Але гэта поле пакуль пачакае, найперш сем экіпажаў камбайнаў выйшлі на азімы рапс. Усяго ў гаспадарцы неабходна вызваліць ад зерня 1210 гектараў гэтай культуры, 500 гектараў азімай пшаніцы, 100 – сланечніку, 50 –­ соі і інш. Пажадала трываласці, здароўя і спрыяльнага надвор’я хлебаробам сельгаспрадпрыемства дырэктар ААТ “Отар” Таццяна Струк і прыняла з рук аграрыяў сімвалічны хлебны сноп. Асвяціў працаўнікоў і тэхніку, натхніў на светлы пачатак жніва айцец Васілій. А разам з маральнай і духоўнай падтрымкай кожнаму камбайнёру і вадзіцелю для большага стымулу, радаснага настрою была выдадзена невялікая грашовая прэмія і – песня ў падарунак ад артыстаў Отарскага ЦСДК. У добры шлях! З Богам!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика