Юныя музыканты папоўнілі скарбонку новых творчых перамог

Рабяты дзіцячай школы мастацтваў атрымалі перамогу ў конкурсах міжрэгіянальнага і рэспубліканскага ўзроўняў.

Ва ўмовах пандэміі каронавіруса творчыя спаборніцтвы праходзілі ў онлайн-фармаце. Гітарысткі Ганна Атрошчанка і Аліна Парчэўская – выхаванцы Алега Брыцікава – сталі лаўрэатамі 3-й ступені адкрытага рэгіянальнага дыстанцыйнага шматжанравага конкурсу «Мастацтва дзецям», які адбыўся ў канцы снежня.

Яшчэ 2 дыпломы – у лаўрэатаў гэтага ж іспыту Яраслава Іванова (выкладчык Аляксей Кулеш) і Рамана Арлова (выкладчык Вольга Самусева), якія прадэманстравалі навыкі валодання ксілафонам і баянам. Юным салістам удалося паказаць добрыя музычныя здольнасці і заваяваць прызавое месца за віртуозную ігру і артыстызм. А для іх выкладчыкаў гэта было пацверджэнне педагагічнага майстэрства, а таксама таленавітасці і старання пачынаючых зорачак.

У скарбонцы творчых і прафесійных здабыткаў яшчэ адна ўзнагарода – грамата лаўрэатаў 2-й ступені за ўдзел у рэспубліканскім фестывалі-конкурсе фартэпіяннай музыкі «Музычны свет». Цікава і неардынарна было прадстаўлена выступленне чачэрскіх канкурсантаў – выпускніца школы Ганна Шугаёва (выкладчык Алена Басаргіна) выступіла ў ролі фартэпіяніста-акампаніятара, а Мсціслаў Картозія (вучань Аляксея Куляша) саліраваў на ксілафоне. Намінацыя «Канцэртмайстарскае майстэрства» прынесла дуэту з Чачэрска лаўрэацтва і ўпэўненасць у сваіх музычных магчымасцях. 

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика