Працуюць з радасцю
Рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод» падвяла вынікі работы за мінулы месяц, лепшыя даглядчыкі і аператары машыннага даення Чачэршчыны атрымалі падзяку за працоўныя поспехі. Надзея Кавалёва з ААТ «Звязда» штомесяц не зніжае тэмпу па надоях малака.
Вось і на гэты раз атрымала ад свайго статка рагуль 27,6 тоны сырадою, сярэдні ўдой на карову склаў 575 кг. Крыху менш – 566 кг малака на адну ўмоўную адзінку – вынік адказнасці і намаганняў отарскай працаўніцы Наталлі Саўчанка. Сярод жывёлаводаў у ліку самых старанных Наталля Лімантава з сяльгаспрадпрыемства «Отар», якая атрымала 1 кілаграм сярэднесутачнай прывагі БРЖ на адкорме, браты Фёдар і Рыгор Малашкіны з ААТ «Звязда» – 909 грамаў і палескія лідары мясной вытворчасці Павел Анонічаў і Васіль Сільчанка – па 742 г. Пераможцаў павіншавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анжаліка Краўчанка.