Дошка гонару на ўборцы зерневых культур па стану на 25 ліпеня 2013 года.
Па намалоту СЯРОД КАМБАЙНЁРАЎ утрымлівае першанства экіпаж КСУП “Вазнясенск” у складзе Алега Ананенкі і Івана Гардзеенкі, якія на камбайне КЗС 12-18 намалацілі 632,6 тоны зерня. Другую пазіцыю ўтрымліваюць таксама вазнясенскія хлебаробы Аляксандр Ананенка і Дзмітрый Гецікаў, намалаціўшыя на камбайне КЗС 12-18 465,1 тоны зерневых. Трэцяе месца за Аляксандрам Семянковым і Мікалаем Лабачовым з КСУП “РоўкавічыАгра”, паказчык якіх па намалоту складае 295 тон.
У ліку МАЛАДЫХ ЭКІПАЖАЎ камбайнёры Міхаіл Міхалкоўскі і Міхаіл Капылец з КСУП “Вазнясенск” – на камбайне КЗС-10 яны сабралі 241 тону хлеба. Отарскія аграрыі Аляксандр Аксёненка і Дзмітрый Сядоў выйшлі на паказчык у 209,2 тоны зерня, а працоўны дуэт у складзе Канстанціна Філіпенкі і Андрэя Стоша з ААТ “МатнявічыАгра” могуць пахвастаць лічбай у 114,5 тоны.
На АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ вызначыліся вадзіцелі Сяргей Пыркоў з КСУП “РоўкавічыАгра” – на машыне МАЗ-553 перавёз 586 тон залатых зярнят, батвінаўскі хлебароб Пётр Ядчанка – на машыне МАЗ-555-142 даставіў на зернеток 434,5 тоны і Мікалай Трыбуналаў з КСУП “РоўкавічыАгра” – машынай МАЗ – 5351 перавёз 337,7 тоны.
Паказваюць нядрэнныя вынікі МАЛАДЫЯ ВАДЗІЦЕЛІ: рэзка вырваўся ўперад Сяргей Патапаў з КСУП “Вазнясенск”, які на машыне МАЗ-5551 вывез з хлебных палеткаў 1054 тоны новага ўраджаю. За ім ідзе Руслан Драйчукоў той жа гаспадаркі, перавёзшы на МАЗ-5551 534,9 тоны спелых зярнят, а яго калега Аляксандр Пяўнёў з ААТ “МатнявічыАгра” давёў гэту лічбу да 306,8 тоны.
Пастараліся на бягучым тыдні і выйшлі ў лідары АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК з ААТ “Отар” Андрэй Цыбульскі, Мікалай Гарбачоў, Яўген Стафевіч і Віталь Рамізаў, якія высушылі 938 тон зерневых культур.