ТАВАРЫ НА ЛЮБЫ ГУСТ

IMG_8570Як паведаміла таваравед 1 катэгорыі АСП “Чачэрскае” Алена Пранкевіч, у раёне пачалі дзейнічаць школьныя базары. Каб у дарослых “не балела галава”, дзе набыць усё адпаведнае для падрыхтоўкі дзяцей у школу, ім прапануецца скарыстацца паслугамі магазіна прамысловых тавараў “Надзея”: адзенне для хлопчыкаў і дзяўчынак, наборы камплектаў бялізны – на любы густ. А ў магазіне “Башмачок” ёсць магчымасць выбраць  абутак розных фасонаў. Усё ў шырокім асартыменце. А калі на паліцах раптам не знойдзецца тавару неабходнага памеру, тут гатовы прыняць ад насельніцтва спецыяльныя заказы. Гандлёвая кропка “Культтавары” рэалізуе канцалярскія прыналежнасці і прадукцыю для школьнікаў.
Да 1 верасня будзе ажыццяўляцца і выязны гандаль – кожную суботу на гарадскім базары вялікі выбар усяго, што трэба мець бацькам перад тым, як адправіць дзіця за ведамі. Не губляйце часу, набывайце тавары загадзя!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика