Хлебаробы пастараліся з душой

На Чачэршчыне паспяхова завяршылася веснавая пасяўная кампанія яравых зерневых сяльгаскультур.

Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі раённага працоўнага спаборніцтва. Бездакорнае лідарства паказаў батвінаўскі перадавік вытворчасці Юрый Болдыраў, на рахунку якога 816 гектараў яравых. Плошчу ў 581 га здолеў засеяць Мікалай Бекер з ААТ «РоўкавічыАгра» і ў яго калегі Мікалая Брайкова са «Звязды» – 396 га.

Зараз асноўны націск на кукурузу. Лепшымі на падрыхтоўцы глебы на гэтым тыдні прызнаныя Аляксандр Каплуноў з ААТ «Звязда», які апрацаваў 2 244 гектары зямлі, отарскі Міхаіл Мінянкоў – 1 840 га і Сяргей Куркоў са «Звязды» – 1 587 га. Старанна водзяць тэхніку па пасяўных надзелах каралевы палёў Уладзімір Дзятлаў – 1 486 га (ААТ «Звязда»), Анатоль Круглікаў – 1 130 га (ААТ «Отар») і роўкавіцкі Віктар Усаў – 434 га.

Хоць сёлетняя зацяжная вясна прынесла аграрыям пэўныя нязручнасці, чачэрскія хлебаробы прытрымліваюцца запланаваных паказчыкаў сезоннага клопату, упэўнена трымаючы экзамен на шматгадовы вопыт і прафесіяналізм.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика