Анатоль Круглікаў працаваць умее
Спрытныя рукі вопытнага і стараннага механізатара Анатоля Круглікава з ААТ «Отар» ўпэўнена водзяць магутны і манеўраны Т-8040 з сеялкай «HORSH» па бясконцых прасторах отарскіх кукурузных палеткаў.
За дзень пасяўны агрэгат з шырынёй захопу 9 метраў аббягае ад 40 до 55 гектараў плошчы ў сярэднім. Пры ўмове добрага надвор’я бывае і больш. Вынослівы сталёвы памагаты ў «сяброўстве» з аграрыем ужо не першы год. Анатоль ведае ў ім кожны болт і гайку, прадугледжваючы, дзе і калі чакаць ад тэхнікі збою. А каб гэтага не здарылася ў самую адказную хвіліну, уважліва сочыць за работай усіх вузлоў і канструкцый. Насычанае адборным насеннем поле ў чаканні цёплага спорнага дожджыку і першых узыходаў каралевы палёў. А ў хлебароба яшчэ шмат задач і дарог, якія вядуць да агульнага дабрабыту і працоўнай славы.
В.БАГДАНОВІЧ.