Такі цудоўны свет, калі ў ім – дзеці

Феерычнае незабыўнае свята адбылося ў райцэнтры ў Дзень абароны дзяцей. Некалькі гадзін школьнікі бавіліся ў дзіцячым гарадку, дзе арганізатары падрыхтавалі для іх захапляльную гульнёва-забаўляльную праграму.

Тут усяго было досыць – конкурсы і віктарыны, гульні з тэатралізаванымі казачнымі персанажамі, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы па выяўленчаму мастацтву, аквагрым, батут і вясёлыя горкі, салодкая вата і пап-корн. Ні на хвіліну не сціхалі смех, гамонка, музыка. Напярэдадні летніх канікул прафілактычныя службы не забыліся папярэдзіць рабят аб правілах бяспекі дома, каля вадаемаў і недапушчэнні дзіцячага траўматызму. Паветра калыхалася ад шуму і вясёлых нотак першага дня чэрвеня. А завяршэннем масштабнага свята стаў фестываль дзіцячай творчасці «Які цудоўны гэты свет». Маленькія зорачкі пелі, танчылі, чыталі вершы, дэманструючы свой артыстызм, уменні і пластыку. Не сціхалі апладысменты, пстрыкалі фотааб’ектывы фотаапаратаў і мабільных тэлефонаў. Бацькі і педагогі з замілаваннем глядзелі на сваіх выхаванцаў і ганарыліся іх творчымі здольнасцямі. Фантан станоўчых пачуццяў і настрою пульсаваў больш за гадзіну. Усе засталіся задаволеныя яркім мерапрыемствам і кожны з гонарам адчуў, наколькі цудоўныя і таленавітыя нашы дзеці – надзейнае будучае беларускай краіны.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика