Працоўны рытм маладых аграрыяў

Сяльгаспрадпрыемства «Звязда» ганарыцца сваімі маладымі кадрамі, ускладае на іх надзею і самыя адказныя працоўныя абавязкі.

У загадчыка мехмайстэрні Максіма Макарэвіча і інжынера па эксплуатацыі машынна-трактарнага парку Аляксея Нарушава заўсёды досыць клопату. Але на сезонных работах паралельна дапамагаюць механізатарам і гаспадарцы выканаць вытворчыя задачы. Сёння яны шчыруюць на нарыхтоўцы кармоў грамадскаму статку, якіх неабходна назапасіць на будучы зімова-стойлавы перыяд не адну тысячу тон. З раніцы да вечара здрабняюць звалкаваныя пакосы шматгадовых траў і люцэрны для далейшай укладкі ў сіласныя ямы. Максім на КВК-800, а Аляксей за рулём магутнага «JAGUAR» за працоўную змену выпрацоўваюць шнэкамі кормаўборачнай тэхнікі дзясяткі кілаграмаў сакавітай масы. А па стану на 16 чэрвеня іх паказчыкі складаюць 2 429 і 2 362 тоны адпаведна. На зялёным жніве маладыя аграрыі паказваюць добрую хватку і прыклад. Роўна гудуць маторы, метр за метрам паддаюцца маладым рукам ўгоддзі травяністых кармоў. Значыць, жывёле будзе гарантавана сытная спакойная зімоўка.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика