“МАЕ РАДКІ – НАДЗЕІ КРЫЛЫ…”

Па-хатняму цёплая і ў творчым накірунку пазнавальная сустрэча адбылася на днях на базе раённай цэнтральнай бібліятэкі: у рамках Дня беларускага пісьменства работнікі ЦРБ падрыхтавалі творчы паэтычны вечар з удзелам нашага земляка Міхаіла Болсуна і маладой паэтэсы з г.Гомеля, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Вікторыі Смірновай. Размова пра каларыт і багацце беларускай літаратурнай скарбніцы і пра бязмежную любоў мастакоў вершаванага слова да роднае мовы яшчэ раз напомнілі нам, што мы – беларусы, сапраўдныя сыны сваёй Айчыны, верныя яе запаветам і марам. Вучні гімназіі г.Чачэрска і аматары кніжнага чытання пазнаёміліся з творчасцю Вікторыі Смірновай і мелі магчымасць у каторы раз адчуць асалоду ад мілагучных і трапных рыфмаванняў мясцовага талента, зазірнуць за шырму пранікнёнай і ўспрымальнай душы генія паэтычнага радка Міхася Болсуна. Чароўную атмасферу высокага падтрымала тонкім гучаннем струны элегантная скрыпка Роберта Рыбянчанкі. Словы падзякі за атрыманыя хвіліны радасці, пажаданні новых творчых палётаў і неўміручай капрызнай Музы  выказаў удзельнікам сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама Пётр Несцяровіч. На завяршэнне мерапрыемства паэты пакінулі зборнікі сваіх вершаў з аўтографамі для фонда бібліятэкі і перадалі некалькі экзэмпляраў школьнікам з надзеяй, што ў хуткім часе прозвішчы чачэрскіх пачынаючых зорак літаратурнага мастацтва зазіхацяць на культурным Алімпе вядомых дзеячаў Чачэршчыны

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика