На шырокіх хлебных палетках шчыруе маладая працоўная змена

Асабліва важна падтрымка моцнага здаровага пляча работнікам вёскі падчас уборачнай капаніі, калі на ўліку кожны пагожы дзянёк, кожная хвіліна і кожны спелы жытні колас. У сяльгаспрадпрыемстве «Звязда» у гэтым плане заўсёды ёсць на каго абаперціся. Кожны год маладыя вадзіцелі і камбайнеры паказваюць добрыя працоўныя вынікі на ўборцы ўраджаю. На палетках з зерневымі маладыя хлебаробы стараюцца напоўную. Учора тут вызначыліся тысячнікі раённага спаборніцтва на адвозцы зерня.

Для механізатара Аляксандра Каплунова гэта жніво не першае. Ужо каторы год ён у лідарах, стараецца не падвесці калектыў і кіраўніцтва гаспадаркі, прыкладае максімум намаганняў, каб усё, што вырасла і саспела пад пякучымі промнямі сонейка было сабрана ў тэрмін і без страт. Вясковы хлопец ведае цану сялянскай працы, бо сам, як і яго бацькі, ад зямлі. Ведае і смак свежага бохана з гарачай печы. У «Звяздзе» ён з 2015 года, задзейнічаны ў шэрагу земляробчых работ: на ворыве і дыскаванні глебы, унясенні тукаў і пратравіцеляў. Але самае прыемнае і хвалюючае для яго – жніво, калі ў поле пахне хлебам, у небе спяваюць птушкі, а па іржышчы ходзіць самы галоўны аграном – дзюбаты бусел. Адчуваеш тады, наколькі прафесія хлебароба важная, адказная і неабходная.

Яго калега вадзіцель МАЗа Алег Кацетуноў хоць у гаспадарцы за рулём тэхнікі толькі больш года, аднак паспеў вылучыцца сваёй упартасцю і працоўнай хваткай. Калі побач з табой таварышы паказваюць зайздросны перадавы прыклад, адставаць ад іх не хочацца. Да тако ж уборачная той час, калі можна атрымаць неблагі заробак для сваёй сям’і. Але галоўнае – гэта не прамарудзіць і пры кожнай спрыяльнай хвілінцы сабраць ураджай зерневых, які падаравала аграрыям шчодрая ніўка. А за адказнасць і старанні перадавікоў вытворчасці – падарункі і віншаванні.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика