Віншаванне з Днём беларускага пісьменства ад кіраўніцтва раёна
Паважыныя жыхары раёна, віншуем вас з Днём беларускага пісьменства.
Многія стагоддзі пісьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя ідэалы прыгажосці, дабра, справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў, надзейным спадарожнікам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху. У гэты святочны дзень ад усяго сэрца жадаем усім дабрабыту і творчых натхненняў. Хай заўжды побач з вамі крочыць поспех ва ўсіх справах і пачынаннях.
Старшыня райвыканкама Юрый ДЗЕРКАЧОЎ.
Старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей МАЛЮКОЎ.