Экалагічны інтарэс заклікаў у лес

Традыцыйная рэспубліканская акцыя пад назвай «Аднавім лясы разам!» праходзіць у гэтым годзе з 8 па 22 кастрычніка. На справе падтрымаць ініцыятыву Міністэрства лясной гаспадаркі адгукнуліся добраахвотнікі з розных куточкаў Беларусі. Чачэрскі раён не выключэнне.

Ужо амаль тыдзень на тэрыторыі нашай зялёнавокай Чачэршчыны людзі, якія неабыякава ставяцца да роднай прыроды, аднаўляюць лясныя ўгоддзі. Сярод іх працаўнікі спецлясгаса і Сідаравіцкай школы. Разам з леснікамі Рудні-Барталамееўскага лясніцтва прадстаўнікі галіны адукацыі садзяць новыя дрэвы замест зламаных ураганнымі вятрамі. З часам на гэтым месцы вырасце прыгожы маладзенькі лес, а ўжо праз гадоў 50 ён стане паўнацэнным дрэвастоем. Удзельнікі акцыі прызнаюцца: «Любы з нас наўрад ці ў адзіночку адправіўся б у лес высаджваць дрэвы. А разам з калегамі і супольнікамі – гэта зусім іншая справа».

Тое, што людзі з разуменнем і жаданнем дапамагчы рэагуюць на падобныя мерапрыемствы – вельмі добра. Бо так важна ў наш час быць не толькі спажыўцом, але і творцам.

Акцыя яшчэ не скончылася. Любы жадаючы можа прыняць у ёй удзел, як індывідуальна, так і калектывам. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас ці лясніцтва. Там вам выдадуць інвентар, пасадачны матэрыял і пакажуць месца высадкі. Падаць заяўку можна па тэлефоне 8-02332-7-86-54.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика