Вясковы клопат Марыны Заброды

На вуліцы лістападаўскі холад, няўтульна і сыра. А для аператара машыннага даення гаспадаркі «РоўкавічыАгра» Марыны Заброды дрэннага надвор’я не існуе.

Пад дахам жывёлаводчага памяшкання заўсёды горача – старанных рук даяркі штодзень чакаюць 55 рагатых буронак. Кожную падаіць, прасачыць за самаадчуваннем, пракантраляваць прырост малака, падкарміць мукой і пачысціць стойла – справа адказная і турботная, тут неабходны спрытнасць і рухавасць. Але ці прывыкаць да распарадку дня і насычанага вясковага клопату Марыне Віктараўне! Яна ўжо з 14 гадоў, пасля заканчэння 9-га класа, пайшла на ферму і па сённяшні дзень з аптымізмам шчыруе на вытворчасці малочнай прадукцыі. За суткі ад сваёй групы атрымоўвае да 700 літраў сырадою, а гэта амаль 20 тон валу ў месяц.

«Цяжка?» – пытаюся ў яе.

«Ды не, усё добра, – усміхаецца жанчына. – Ці ж нам баяцца клопату. Тым больш, што калектыў дружны, з’яднаны, няма вострага саперніцтва, усе гатовыя дапамагчы і падтрымаць адзін аднаго. Дый і кіраўніцтва не крыўдзіць, уважліва ставіцца да людзей. Працуем па гадамі наладжанаму працэсу, прымяняем сучасныя тэхналагічныя нормы і патрабаванні. Галоўнае, ёсць настрой і жаданне атрымаць станоўчы вынік».

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика