НА СТАРЦЕ – “ЗАЛАТАЯ МОЛАДЗЬ”

IMG_0315
Здаецца, толькі-толькі адгучалі фанфары першай рэгіянальнай спартакіяды “На старце – “залатая” моладзь” 2012 года сярод ветэранскіх арганізацый тэрытарыяльных цэнтраў абслугоўвання насельніцтва вобласці, а ўжо на днях чачаране зноў сустракалі гасцей на аналагічным святочным і відовішчным мерапрыемстве.
Другі этап конкурсу самых “маладых і энергічных “адбыўся на базе УА “Чачэрскі дзяржаўны прафесійны ліцэй”, паспаборнічаць у забаўляльна-спартыўных гульнях прыехала шэсць каманд: з гарадоў Добруш (“Мілашкі-абаяшкі”), Буда-Кашалёва (“Страла”), Рагачоў (“Мудрасць і вопыт”), Ветка (“Надзея”), Карма (“Прыкольныя старушкі”), каманда Гомельскага раёна (“Экіпаж”) і, вядома ж, чачэрскія “спартсмены” – каманда “Сухапутны флот”, пераможца мінулага спаборніцтва. Пасля традыцыйнага прывітальнага слова намесніка старшыні райвыканкама П.Несцяровіча і візітнай карткі прэтэндэнтаў на перамогу, удзельнікі выйшлі на стартавую прамую. І тут пачалося самае цікавае. Жартоўныя іспыты на хуткасць, спрытнасць, уважлівасць, бадзёрасць, але галоўным было – добры настрой і пазітыўная энергетыка. Судзейская калегія аказалася не вельмі строгай, бо канкурсанты – народ не малады, некаторым ужо за 70. Напрыклад, мужчынскай камандзе “Экіпаж” у сукупнасці налічвалася 392 гады, а сярэдні ўзрост добрушскіх “мілашак” – 66. Тым не менш, на гульнёвай пляцоўцы ўсе змагаліся па-сур’ёзнаму, уступаючы сапернікам на нейкіх там 5-10 балаў. Асноўнымі атрыбутамі спартыўнага марафону былі мячык, абруч, каляровыя стужкі, тэнісныя ракеткі і іншы інвентар. У суправаджэнне “баявому азарту” сапернікаў і як сродак духоўнага пад’ёму прапанаваліся ў гэты дзень музыкальна-танцавальныя нумары, прадстаўленыя Ксюшай Шэвелевай і трыо “Весялухі” Нісімкавіцкага ЦСДК.
IMG_0299Калі ўжо наплыў эмоцый спаў, калі сталі вядомы вынікі, а ўдзельнікі атрымалі падарункі і ўзнагароды, прадстаўнік Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Валянціна Старавойтава прызналася, што яна прыемна ўражана і вельмі задаволена мінулай сустрэчай. Такога шквалу светлых і радасных пачуццяў, якімі натхніліся госці і гаспадары мерапрыемства, хопіць не на адзін дзень. Адзначыла добрую падрыхтоўку каманд да спартыўных іспытаў і падзячыла за іх актыўнасць дырэктар Чачэрскага ТЦСАН Аляксандра Бацанава. Адчувальна, што рыхтаваліся яны дасканала. А на спартыўны алімп на гэты раз паднялася “залатая моладзь” Рагачова, Гомельскага раёна і павезлі дадому перахадзячы кубак  вясёлыя і дружныя буда-кашалёўцы. Удзельнікі атрымалі Лісты падзякі ад імя Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама, а за падарункі арганізатары свята дзячаць Гомельскую абласную арганізацыю Беларускага грамадства Чырвонага Крыжа, якую прадстаўляла старшыня Чачэрскай раённай арганізацыі Святлана Смірнова, і старшыню РА ГА “Белая Русь” Наталлю Шаўцову. Прыемна развіталіся і выказалі надзею на наступную сустрэчу ўсе ўдзельнікі спартыўнага свята. Да гэтага дня золата гадоў няхай не распыліць вецер часу, а чарговая сустрэча стане такой жа радаснай, жаданай і натхнёнай.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика