Святлана Добшыкава кожнай рагулі дорыць увагу і клопат
На матнявіцкай ферме прыкладам працоўнай адказнасці і старання з’яўляецца аператар машыннага даення Святлана Добшыкава.
Ужо ў шаснаццацігадовым узросце яна хадзіла каля кароў і цялушак на племзаводзе ў Насовічах Добрушскага раёна. А калі прыехала на Чачэршчыну, прадоўжыла здабываць белае золата і неаднойчы ўшаноўвалася як перадавік галіны. Каля грамадскага статка яна ўжо амаль 20 гадоў. Сёння ў яе групе 56 рагуль, якіх трэба не толькі падаіць, але і забяспечыць належным доглядам: раздаць муку і камбікорм, прасачыць за наяўнасцю солі, пачысціць стойла і выгуляць жывёлу на свежым паветры. Таму на ферму яна прыходзіць не двойчы, а тройчы на дзень. Каб трымаць планку па вытворчасці малака, Святлана Васільеўна папаўняе дойны статак першацёлкамі. І хоць шмат сіл траціцца на раздой маладога пагалоўя, затое і вынікі радуюць.
В.БАГДАНОВІЧ.