“ШТО ПАСЕЕШ, ТОЕ І ПАЖНЕШ…”

Не паспелі камбайны дажаць апошнюю палоску залатых каласоў жыта і пшаніцы, як наспела новая важная сельскагаспадарчая кампанія – сяўба азімых. На гэту тэму ў мінулую пятніцу адбыўся выяздны выканкам. На практыцы была паказана тэхналогія апрацоўкі глебы, унясення мінеральных тукаў і сяўба ў КСУП “Роўкавічы”. Галоўны аграном гаспадаркі М.У.Мохарава адказала на пытанні, расказала аб правільнасці правядзення працэсу закладкі будучага ўраджаю. Старшыня райвыканкама І.І.Ком паставіў задачу перад кожным кіраўніком сельгаспрадпрыемстваў – завяршыць работы да 25 чысла. Іван Іванавіч ставіў акцэнт на якасці зерня, якое кладзецца ў зямлю, аб папярэдніках зерневых, правядзенні хімапрацоўкі, а таксама прапанаваў прымяняць мінімальную ўспашку глебы. “Сёння ўсе гаспадаркі павінны быць гатовы выйсці ў поле, — заўважыў глава раёна. – Работу правесці ў тэмпе і якасна”.
Пад ураджай 2010 года аграрыям Чачэршчыны неабходна пасеяць 7825 гектараў азімых зерневых культур, з іх жыта — 3100, трыцікале — 3580, пшаніца — 1145 гектараў, азімы рапс — 3060 гектараў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика