Чачаранам прынесла поспех «Калядная зорка»

Кожны год у нашай краіне праводзіцца рэспубліканскі выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка». Падведзены вынікі абласнога этапу. Свае работы ў 11 намінацыях прадставілі 380 юных ўдзельнікаў. Журы ацэньвала выкарыстанне мастацкіх прыёмаў,новых тэхнік і тэхналогій, арыгінальнасць у раскрыцці тэмы.

Работа чачэрскіх рабят заняла першае месца ў намінацыі «Арт-анімацыя» ва ўзроставай катэгорыі 14-16 гадоў. Выхаванцы аб’яднання па інтарэсах «Каларыт» раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Юлія Кавальчук, Анастасія Геўрасёва, Раман Буланаў і Мікіта Хлебнікаў падрыхтавалі мультыплікацыйны фільм. Кіравала працэсам педагог Таіса Віктараўна Бычкова.

Конкурс стаў не толькі пляцоўкай для праяўлення фантазіі і здольнасцей, выяўлення юных талентаў. Чачэрскія рабяты паказалі сваё ўменне працаваць у камандзе, дзе кожны выконваў сваю задачу так, каб яна арганічна ўпляталася ў адзінае цэлае. Гэта і абумовіла творчы поспех.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика