На рамонце тэхнікі вопытны механізатар

Матнявіцкія аграрыі рыхтуюцца выйсці ў поле ў поўнай гатоўнасці, каб правесці вясенне-палявыя работы якасна і без прамаруджвання.

Важна, каб у самую гарачую пару і адказную хвіліну не падвяла тэхніка і ўсе ельскагаспадарчыя агрэгаты знаходзіліся ў спраўным стане. Дае другое жыццё трактарам і дыскатарам слесар сяльгаспрадпрыемства Міхаіл Хурбатаў. Да механізатарскай справы Міхаіл Віктаравіч далучыўся яшчэ ў юнацтве. Скончыўшы пасля школы вучобу ў СПТВ-54 атрымаў пасведчанне трактарыстамашыніста і сеў за руль «МТЗ-80». Пасля арміі вярнуўся ў родную гаспадарку і здабываў хлеб стараннай працай больш за 35 гадоў. Здаецца, яшчэ нядаўна ён выходзіў на пасяўны клін з плугамі, культыватарамі і сеялкай, а восенню выводзіў стары магутны камбайн «Дон» на палеткі з зерневымі культурамі. Аднак быў вымушаны перайсці на лягчэйшую працу. Зараз яго службовы абавязак – сачыць за здаровым станам вузлоў і агрэгатаў сельскагаспадарчага абсталявання. Гэтымі днямі аграрый заняты на рамонце рухавіка буйнагабарытнага МТЗ-1221. На чарзе іншая тэхніка, і зусім хутка «Беларусы» і Амкадоры закруцяць коламі па прасёлкавых дарогах і на пасяўных участках пад жыта, пшаніцу, авёс. А падтрымку ў гэтай справе хлебаробам абяцае ААТ «Отар», да якога далучыліся матнявіцкія землі. Пад крылом такой магутнай гаспадаркі ёсць шанец павялічыць выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі і ўмацаваць эканамічную базу.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика