Уладзіслаў Дамасканаў і Ірына Пугачова: маладыя спецыялісты працуюць з азартам

Уладзіслаў Дамасканаў і Ірына Пугачова.

Ветэрынарную службу ў ААТ «Батвінава» прадстаўляюць маладыя спецыялісты Уладзіслаў Дамасканаў і Ірына Пугачова. Пасля заканчэння Рэчыцкага аграрнага каледжа яны вярнуліся на малую радзіму.

Ужо 4 гады ўвесь грамадскі статак на батвінаўскай ферме – пад апекай Уладзіслава. Ветэрынарны фельчар выконвае простыя медыцынскія маніпуляцыі, аглядае жывёлу, праводзіць прафілактычныя, дыягнастычныя і ветэрынарна-санітарныя мерапрыемствы. Дапамагае галоўнаму ветурачу Ірыне Пугачовай лячыць хворых бычкоў і цялушак.

Раніцай пасля абмеркавання вытворчых пытанняў Ірына спяшаецца то на меркулавіцкую ферму, а то яе шлях ляжыць у Ветвіцу. Трэба пракантраляваць стан жывёлы, прасачыць за самаадчуваннем сцельнай групы, зрабіць неабходныя лячэбныя працэдуры. Прафесія ветурача, якую дзяўчына выбрала па рэкамендацыі сваёй маці, складаная, яна патрабуе пастаянна папаўняць веды, набірацца вопыту і навыкаў. Дарэчы, Ірына заканчвае Віцебскую аграрную акадэмію па абранай прафесіі, што дазволіць павысіць кваліфікацыю і ўмацавацца ў прафесіі. Кожны дзень яна абмяркоўвае са сваім маладым калегам план дзеянняў на бягучы момант.

Разам спецыялісты выконваюць адну галоўную задачу – забеспячэнне здаровага моцнага пагалоўя як маладняка, так і дойнага. А пад наглядам ветэрынарнай службы больш за 2 тысячы буйной рагатай жывёлы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика