У ПРАЦОЎНЫМ МАРАФОНЕ

На мінулым Дні жывёлавода па звыклай традыцыі падводзіліся вынікі штомесячнага спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення і даглядчыкаў жывёлы.
Як паведаміла старшыня раённага камітэта АПК Вольга Ігнаценка, выйшлі на перадавыя межы па вытворчасці малака наступныя працаўнікі фермы – па валаваму надою лідзіруе Алена Партная з ААТ “Звязда”, яе паказчык за лістапад складае 32,8 тоны малака пры ўдоі на адну фуражную карову 461 кг. У Аксаны Лімантавай з ААТ “Отар” атрымалася ў мінулым месяцы надаіць на адну ўмоўную адзінку крыху больш – 506 кг, але вал ніжэйшы, чым у яе калегі – 28,3 тоны.  Недалёка ад Аксаны Уладзіміраўны і яе таварышка Людміла Ермакова (МТФ “Сапрыкі”), надаіўшая 27 тон і 466 кг адпаведна. Батвінаўская працаўніца Валянціна Дзямідава пастаралася выйсці на лічбу ў 26,8 тоны (400 кг на карову), Святлана Бяляева з КСУП “Вазнясенск” у спісе лепшых з паказчыкам 23,2 тоны і 393 кг. І завяршае пералік фаварытаў раённага спаборніцтва Таццяна мельнікава з ААТ “МатнявічыАгра” – 21,6 тоны і 401 кг. Жывёлавод на адкорме Уладзімір Фомчанка з ААТ “Отар” адзіны, чыё прозвішча было станоўча адзначана на падвядзенні штомесячных вынікаў у дадзенай намінацыі – мужчына даў сярэднесутачнай прывагі свайму статку 716 грамаў. Добра ўтрымлівае пагалоўе на дарошчванні трыо з “ААТ “Звязда” Віктар Герашчанка, Фёдар і Рыгор Малашанкі, якія вызначыліся сваёй стараннай працай і дабіліся сярэднесутачнай прывагі жывёлы 1091 гр. За імі паспяшаюць Сяргей Міхайлаў  з ААТ “Отар” – 1057 гр, залескія даглядчыкі Мікалай Атрашкоў, Анатоль Краўчук і Сяргей Мацюшэнка – 802 гр, а завяршае кагорту перадавікоў Валянціна Пісарэнка з КСУП “Батвінава” – 760 гр. Усе працаўнікі будуць прэміраваны ў памерах ад адной да трох базавых велічынь. На жаль, застануцца без матэрыяльнага стымулу жавёлаводы з КСУП “Палессе” – тут за мінулы месяц не аказалася ні аднаго пераможцы працоўнага марафону.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика