Гонар чачэрскага краю абаранялі «Дзеці сонца»
У Гомелі прайшоў гала-канцэрт абласнога этапу VІІ рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!», які праводзіцца раз у два гады. Сёлета юныя зорачкі падаравалі балельшчыкам і судзейскай калегіі чатыры гадзіны пазітыву і душэўнага задавальнення.
Паказаць свае здольнасці прыехала 50 творчых калектываў і асобных выканаўцаў з 18 раёнаў Гомельшчыны. Рабяты прадставілі на суд журы вакал, фальклор, харэаграфію, інструментальную музыку, дэкламаванне – усяго выступленнні юных дараванняў праходзілі ў 7 намінацыях.
Гонар і славу нашага краю абараняла ўзорная вакальная эстрадная студыя «Дзеці сонца», дзяўчаты выйшлі да мікрафонаў з песняй «Вяршыні» і завяршылі канцэрт пад моцныя апладысменты аўдыторыі. Чые талент і сцэнічнае майстэрства варта самай лепшай адзнакі – пакажа час, а для чачаран гэты дзень стаў яшчэ адным прыступкам да прызнання іх высокага прафесіянальнага спеўнага мастацтва.