МАРУДЗІЦЬ НЯМА ЧАСУ

Пятнічная сельгаспланёрка ў старшыні райвыканкама была прысвечана праблемам арганізацыі сезонных работ і вытворчасці прадукцыі жывёлаводства. Так, было адзначана, што не гатовы прыняць на зімоўку жывёлу малочна-таварныя фермы гаспадарак “Роўкавічы”, “Батвінава” і “Прыазёрны”. Зараслі пустазеллем амаль да самага даху МТФ і мехдвары філіяла “Прыазёрны” і КСУП “Батвінава”. Дрэнная дысцыпліна вартаўнікоў адзначана ў КСУП “Роўкавічы” – на момант адной з апошніх праверак ахоўніка фермы шукалі 40 хвілін. Іван Іванавіч ужо ў каторы раз падкрэсліў, што щ вартаўніка павіненны захоўвацца 3 журналы: адзін – па ахове працы, другі — прыёмкі-перадачы дзяжурства і журнал праверак. Гэтага пакуль не назіраецца ў большасці сельгаспрадпрыемстваў.
У суботу павінна была пачаць пробную работу новая ферма ААТ “Отар”. Усяго 48 кароў сталі “піянерамі” ў асваенні новай тэхналогіі даення на Чачэршчыне. У бліжэйшым нумары “ЧВ” мы раскажам чытачам, як прайшоў працэс “адаптацыі” жывёлы і аператараў машыннага даення.
Што датычыца палявых работ, асноўны акцэнт ставіўся на нарыхтоўку, абмен і пратраўліванне насення, сеў азімых і ўборку саломы. Марудна праходзіць прасаванне саломы ў КСУПах “Вазнясенск”, “Нісімкавічы” і “Роўкавічы”. На ўсе вызначаныя на планёрцы пытанні накіравана ўвага кіраўнікоў гаспадарак і адказных.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика