ХТО РАНА ПРАЧЫНАЕЦЦА, У ТАГО ЎСЁ АТРЫМАЕЦЦА

Аптымізму і добрасумленнасці загадчыцы малочнатаварнай фермы “Отар» Г.А. Гарбачовай пазайздросціць нават малады чалавек. На гэтай адказнай пасадзе жанчына працуе больш 15 гадоў.
– Я ўпэўнена, што калі прачынацца на самым досвітку, разам з прыродай, будзеш заўжды працаздольны, – кажа Ганна Антонаўна, – а тут само жыццё падаравала мне такую магчымасць. Жадаеш ці не жадаеш, а ўставаць з усходам сонца неабходна. Мабыць таму на ўсё сіл і хапае.
Калі мы сустрэліся з Ганнай Антонаўнай, у яе нават не знайшлося часу, каб прысесці і спакойна паразмаўляць. Якраз у гэты момант пачалася падрыхтоўка да перагону буйной рагатай жывёлы ў новы хлеў. Таму гутарку мы вялі, як кажуць, на хаду. І шчыра здзіўляліся, з якой цеплынёй яна расказвала пра нялёгкую працу, пра рагуль, што не скупяцца на парное малако, пра сваю вёску. Пры такіх адносінах да сваіх абавязкаў, лагічна, што Г.А. Гарбачова па выніках рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2008 годзе стала пераможцай. Да слова, гэту ўзнагароду загадчыца фермы атрымлівае ўжо трэцці год.
Больш за дзесяць гадоў працуе побач з Ганнай Антонаўнай і тэхнік па штучнаму асемяненню кароў Уладзімір Міхайлавіч Кузьмянкоў. Да гэтага ён быў даглядчыкам маладняка буйной рагатай жывёлы, потым аператарам машыннага даення, а зараз яго галоўная турбота – каб у статка быў добры прыплод. Таму і гэты клапатлівы працаўнік ААТ “Отар” не ўпершыню лічыцца пераможцам вышэйазначанага спаборніцтва.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика