Школа маладога кіраўніка: перанялі вопыт жывёлаводаў з «Отара» и «Звязды»

ААТ "Отар".

Маладыя людзі, якія складаюць рэзерв кіруючых кадраў, і тыя, хто ўпершыню быў прызначаны на пасаду дырэктараў сельгаспрадпрыемстваў рэгіёна, наведалі Чачэршчыну.

Вопыт узнаўлення пагалоўя, гадоўлі, кармлення маладняку, павелічэння надояў паляпшэння якасці прадукцыі маладыя кіраўнікі вывучалі на прыкладзе сельгаспрадпрыемстваў «Звязда» і «Отар». Гэтыя гаспадаркі не першы раз становяцца пляцоўкай для канструктыўнага дыялогу.

Вынікі ААТ «Отар» па асноўных накірунках дзейнасці дазваляюць яму ўпэўнена займаць месца ў ліку перадавых сельгаспрадпрыемстваў раёна. Высокія тут паказчыкі і прадуктыўнасці дойнага статка, і сярэднясутачныя  прывагі буйной рагатай жывёлы. На фермах утрымліваецца здаровае пагалоўе і назіраецца выдатная дынаміка развіцця. За сем месяцаў валавая вытворчасць малака  склала 102,3 працэнта, у сярэднім ад каровы атрымана 4606 кг малака – гэта самы высокі паказчык у раёне. Рэалізацыя гатункам экстра – 88,6 працэнта. Вялікае значэнне жывёлаводы надаюць нарыхтоўцы і захоўванню кармоў. Строга сочаць за выкананнем ветэрынарных мерапрыемстваў па паляпшэнні захаванасці стада. У вытворчы працэс укараняюцца перадавыя тэхналогіі. Кожная карова на комплексе  пад пільным прыглядам разумнай тэхнікі.  Другой кропкай маршруту стаў малочнатаварны комплекс «Звязды».

Сёння на 4 фермах і комплексе сельгаспрадпрыемства ўтрымліваецца 5696 галоў БРЖ. З іх 1630 – дойны статак. Раскіданасць сельгасаб’ектаў і аддаленасць ворных зямель прыносіць пэўную нязручнасць сельгаспрадпрыемству. Аднак і гэта не перашкаджае працаваць рэнтабельна, а ўсё дзякуючы высокай вытворчай дысцыпліне. Вытворчасць малака ў параўнанні з мінулым годам павялічылася на 0,7 працэнта. Удой на адну карову за 7 месяцаў склаў 4039 (+7) Пільная ўвага – якасці: больш 89 працэнтаў рэалізавана гатункам экстра. Выдатныя вынікі і ў жывёлагадоўлі: тэмп росту 114,9 працэнта, сярэднясутачныя прывагі за паказаны перыяд склалі 659 грамаў. Уменне зарабляць дазваляе штогод абнаўляць машынна-трактарны парк. Як  гадаваць цялят і што патрэбна, каб каровы давалі шмат малака,  маладым кіраўнікам расказала галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства Алена Малашкіна. Стварэнні камфортных умоў для ўзнаўлення пагалоўя, а таксама  наяўнасць кармавой базы тут лічаць асноўным залогам поспеху.  Метавіта ад таго, колькі і чаго з’есць рагуля,  залежаць надоі. Немалаважны момант – рамонт пагалоўя: сёння тут на 100 кароў утрымваецца 140  цялушак. Гэта дасягаецца дзякуючы выкананню тэхналагічных схем кармлення і гадоўлі маладняку да 6-месячнага ўзросту. За пагалоўем на фермах гаспадаркі даглядаюць, выконваючы строгія тэхналагічныя патрабаванні. Так, на прыклад, нованароджаных цялят на першай гадзіне   выпайваюць малозівам. Гэты важны прыём забяспечвае фарміраванне імунітэту, а ў будучым ўплывае на прадукцыйнасць каровы. Спецыялісты фарміруюць банк малозіва, які захоўваецца ў замарожаным выглядзе. Падзяліліся тут і іншымі  сакрэтамі.

ААТ “Звязда”.

Вынікі семінара маладыя кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў вобласці падвялі на пленарным пасяджэнні.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика